Вікторыя Азаранка застаецца першай ракеткай свету.

У нядзелю яна выйграла прэстыжны турнір WTA, што прайшоў у Досе (прызавы фонд — 2,4 млн даляраў), у фінале абгуляўшы аўстралійку Саманту Стосур — 6:1, 6:2.

Гэта трэці турнір Вікторыі, выйграны з пачатку года (раней — Сіднэй, 13.01.2012; Australian Open — 28.01.2012)

і 11-ты тытул у адзіночным разрадзе за кар’еру, апроч згаданых: 2009 — Брысбэн, Мемфіс, Маямі, 2010 — Стэнфард, Масква, 2011 — Маямі, Марбелья, Люксембург.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?