Вечарам у нядзелю на тэлеканале «Беларусь-1» выйшла ўжо традыцыйнае «журналісцкае расследаванне», што грунтуецца на зліве спецслужбаў.
Два тыдні таму яно было прысвечанае Беларускай асацыяцыі журналістаў, сем дзён таму — працы пасольства Польшчы.
На гэты раз рэпартаж быў прысвечаны ЗША і іх спецслужбам. Назва — «Вялікі брат».

Найперш быў расказаны выпадак, што летась у Нарвегіі амерыканцы наладзілі сачэнне за грамадзянамі краіны, пераважна мусульманамі, якіх лічылі падазронымі, якія, на думку амерыканцаў, маглі быць датычнымі да тэрарыстычнай дзейнасці. Пералічвалася вялізная колькасць амерыканскіх структур, якія маглі займацца гэтымі «падазронымі людзьмі».

Эксперты тэлеканала казалі, што амерыканцы могуць адмовіць у выдачы візы, нават калі ты няправільна завязаў матузкі на бацінках побач з пасольствам ЗША.

Пасля таго, як телевізійнікі расплюшчылі вочы скандынавам, яны ўзяліся за працу пасольства ў Мінску. У нечым гэта быў паўтор ролікаў, што ўжо дэманстраваліся на тэлебачанні падчас беларуска-амерыканскага дыпламатычнага канфлікту 2008. Тады Беларусь была вымушана пакінуць пасол Карэн Сцюарт. Цяпер новая гісторыя.

Мінск, «канспіратыўная кватэра» на вуліцы Старажоўская, 8 (дом над Свіслаччу, што ўзвышаецца над пасольствам). Праверка міліцыі, якая заспявае на кватэры «дзіўных візіцёраў». Выглядае, што хочуць даказаць, нібыта гэта нейкая таямнічая сустрэча ахоўнікаў пасольства. Тэлевізійнікі пераконваюць, што абаронай пасольства павінен займацца беларускі бок, а не самі амерыканцы, якія нібыта стварылі «мабільныя патрулі». Казалася, што часам яны былі нават узброеныя.
Кажуць, што ў 2008-м была група Курта Фінлі, што займалася сачэннем і зборам інфармацыі. Тады Фінлі быў вымушаны пакінуць Мінск. Цяпер стварылася новая група, сярод беларусаў яе куратарамі назвалі Наталлю Максімовіч і Алега Васілевіча. Праўда, на гэты раз прамых абвінавачванняў у шпіянажы не прагучала.

Першаму сакратару пасольства Крыстаферу Паніка ў Міністэрстве ўнутраных справаў нагадалі пра адказнасць за стварэнне падобных групаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?