У другой палове тыдня ў Беларусі чакаецца мокры снег, дождж і ўзмацненне ветру, паведаміў 20 лютага начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу на інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы (www.soyuz.by).

Паводле інфармацыі Рабава, на гэтым тыдні на надвор’е ў краіне будуць уплываць цыклоны з Атлантычнага акіяна.

«Яны прынясуць вільготныя і цёплыя паветраныя масы. Характар надвор’я зменіцца: яно стане пахмурным, сырым і з сярэдзіны тыдня нават чакаецца адліга.
Пры гэтым узмоцніцца паўднёва-заходні вецер, а тэмпература паветра будзе ўстойліва павышацца», — паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў.

У аўторак ноччу чакаецца невялікі снег, днём па паўночным захадзе краіны снег, ноччу і раніцай у некаторых раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ноччу мінус 5–10°С, пры праясненнях да мінус 11–14°С, днём мінус 2–5°С.

У сераду на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца кароткачасовы снег, месцамі мяцеліца, днём па захадзе ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, туман і слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–9°С, днём мінус 9 — плюс 4°С.

«З чацвярга чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я, звязаныя з перамяшчэннем паблізу паўночна-заходніх межаў аднаго з актыўных атлантычных цыклонаў»,
 — расказаў Рабаў. У чацвер часам ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, у асобных раёнах моцныя ападкі, месцамі туман, на дарогах галалёдзіца. Днём на большай частцы тэрыторыі краіны ўзмацненне ветру да 15–22 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 2°С, днём мінус 2 — плюс 3°С, па паўднёвым захадзе да плюс 5°С.

У пятніцу сіноптыкі прагназуюць часам ападкі ў выглядзе мокрага снегу, у асобных раёнах моцныя ападкі, ноччу на дарогах галалёдзіца, днём па захадзе галалёд. Чакаецца ўзмацненне ветру месцамі з парывамі да 15–10 м/с. Ноччу мінус 6 — плюс 1°С, днём мінус 2 — плюс 4°С цяпла.

У выхадныя, паводле слоў Рабава, «надвор’е крыху палепшыцца, вецер заціхне, але пры гэтым узмоцніцца галалёдзіца».
У суботу на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца снег, мокры снег, на дарогах галалёдзіца, тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 2°С, днём мінус 2 — плюс 3°С, па поўдні — да плюс 5°С.

У нядзелю паўднёва-заходні вецер памяняецца на паўночны і ў начныя часы крыху пахаладае. Ноччу месцамі снег і галалёдзіца. Тэмпература паветра чакаецца ноччу 0 — мінус 7°С, днём мінус 2 — плюс 4°С.

*** У Гродне ў найбліжэйшыя дні прагназуецца часам снег, слабая мяцеліца. Тэмпература паветра ноччу мінус 7–9°С, днём мінус 1 — плюс 1°С.

У Брэсце ноччу без істотных ападкаў, днём невялікі снег, слабая мяцеліца, ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ноччу мінус 6–8°С, днём мінус 1 — плюс 1°С.

У Гомелі ноччу невялікі снег, днём без істотных ападкаў, ноччу і раніцай слабы туман, тэмпература паветра ноччу мінус 7–9°С, днём мінус 1–3°С.

У Магілёве ноччу невялікі снег, днём без істотных ападкаў. Тэмпература паветра ноччу мінус 7–9°С, днём мінус 2–4°С.

У Віцебску таксама ноччу невялікі снег, днём часам снег, слабая мяцеліца. Ноччу тэмпература паветра мінус 8–10°С, днём мінус 3–5°С.

У Мінску чакаецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е, невялікі снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер 4–9 м/с, днём парывы да 13 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7–9°С, днём мінус 1–3°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?