Ухваленню другога пакета фінансавай дапамогі Грэцыі на 130 мільярдаў еўра "няма альтэрнатывы", заявіў міністр фінансаў Бельгіі Стэвен Ванакер.

У той жа час, крыніца агенцтва Рэйтэр, блізкая да перамоваў, паведаміла, што некаторыя захады па змяншэнні дзіркі ў бюджэце Грэцыі ўжо ўзгодненыя.

Афіцыйнае пасяджэнне павінна пачацца ў Брусэлі ў 17.00 па Мінску.

На ім міністры фінансаў 17 краін Еўрагрупы павінны вырашыць, ці даваць Грэцыі другі пакет фіндапамогі, неабходны для выратавання краіны ад дэфолту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?