Нарматыўны акт аб амністыі ценявых капіталаў і капіталаў, што эмігрыравалі, разам з іншымі мерамі па лібералізацыі дзелавога клімату можа вярнуць у актыўны эканамічны абарот Беларусі звыш $1 млрд.
Такое меркаванне выказаў у старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў (МССПіР) Уладзімір Карагін.

На маючай адбыцца асамблеі дзелавых колаў Беларусі, якая пройдзе ў канцы лютага ў Мінску, бізнес-саюзы краіны маюць намер таксама ініцыяваць пытанне аб шырокай амністыі асоб, асуджаных за гаспадарчыя злачынствы. Паводле ацэнкі Уладзіміра Карагіна, цяпер у Беларусі амаль 12 тыс. чалавек адбываюць пакаранне па прыгаворах гэтай катэгорыі.

«Калі чалавек прызнаў свае памылкі і гатовы вярнуць інкрымінаваныя яму сумы, трэба даць яму магчымасць вярнуцца да актыўнай дзейнасці і працаваць на карысць краіны»,
 — лічыць лідар бізнес-саюза.

Захады такой накіраванасці, на думку Уладзіміра Карагіна, створаць перадумовы для ўключэння прадпрымальніцкага сектара ў выкананне нацыянальных інвестыцыйных задач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?