Лукашэнка вызваліў з пасады намесніка міністра ўнутраных справаў — начальніка папярэдняга расследавання Сяргея Гурэева.

Афіцыйная трактоўка —

«звольнены з органаў унутраных спраў у запас Узброеных Сілаў па скарачэнні колькасці або штату з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення».

Таксама звольнены з органаў былы начальнік мінскай міліцыі Леанід Фармагей, што апошнім часам выкладаў у акадэміі МУС. Пасады кіраўніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных справаў Мінскага гарвыканкама Фармагей пазбавіўся за неэфектыўнае расследаванне выбухаў у Віцебску і Мінску.

Што тычыцца Гурэева, то наўрад ягонае звальненне можна ўвязваць у шэраг чыстак у структурах МУС. Найхутчэй, проста адпала патрэба ў такой пасадзе пасля з’яўлення следчага камітэта.

Нагадаем, што сёлета яшчэ два намеснікі Анатоля Куляшова былі вымушаныя здаць патрфелі.

Спачатку ў СІЗА апынуўся Яўген Полудзень. Яго абвінавачваюць у карупцыйных злачынствах. Пасля Алега Пякарскі звольнілі за ўчынак, які «дыскрэдытуе званне супрацоўніка міліцыі». Праўда, у турму Пякарскага не пасадзілі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?