Любімая журналістка Муамара Кадафі Галя аль-Місраці абвергла чуткі аб сваім забойстве, апублікаваўшы відэаролік ў інтэрнэце, паведамляе ІТАР-ТАСС.

У відэароліку журналістка заявіла, што жывая і здаровая.
Пры гэтым яна назвала дату запісу — 19 лютага 2012 года.

Па яе словах, калі яна трапіла ў рукі «рэвалюцыянераў», «яны з ёй абыходзіліся з ёй як з сястрой».

Замест чаканых пагроз аль-Місраці павіншавала ўсіх з першай гадавінай пачатку лівійскага паўстання, супраць якога так актыўна выступала.

Раней канал «Аль-Арабія» паведаміў аб тым, што вядомую журналістку забілі ў турэмнай камеры — маўляў, за яе катэгарычнае непрыманне новай улады.

Асабліва яркім было з’яўленне аль-Місраці ў тэлеэфіры Libiyah ТВ у жніўні мінулага года, калі сілы паўстанцаў атачылі Трыпалі.
Вядучая са зброяй у руках паклялася «забіць любога, хто паспрабуе захапіць тэлебачанне, або памерці самой».
Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ масава растыражавалі хлуслівую інфармацыю пра смерць Місраці.

Сярод іншага, тэлеканал СТВ паведамляў, што тэлевядучай лівійскага БТ адрэзалі язык.

Увогуле, яны нярэдка выкарыстоўваюць прыдуманыя звесткі пра падзеі ў свеце, каб застрашваць уласных грамадзян.

Балазе людзі не могуць праверыць інфармацыю з іншых краін.
Напрыклад, расійскае выданне «Камсамольскай правды» цяпер актыўна публикуе дэзінфармацыю пра падзеі ў Сірыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?