Культура44

Па-беларуску вучыцца толькі 0,9% студэнтаў ВНУ

Хоць роднай назвалі беларускую мову 60% насельніцтва.

Беларускую мову ў якасці размоўнай выкарыстоўвае 23% насельніцтва Беларусі. Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца сёння.

Звесткі атрыманыя ў выніку перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года. Пры гэтым у якасці роднай улічвалася мова, якую сам рэспандэнт назваў роднай, альбо мова, засвоеная ім першай у раннім дзяцінстве.

У часе перапісу беларускую мову назвалі роднай 60% жыхароў краіны (5 млн 58. тыс. чалавек), аднак дома на ёй, паводле звестак перапісу, размаўляе толькі 30% насельніцтва.

Большая частка насельніцтва Беларусі (70%) аддае перавагу расейскай — на ёй размаўляюць 96% рускіх, 88% украінцаў, 70% беларусаў і 51% палякаў, якія пражываюць у Беларусі.

Беларускую мову ў якасці гутарковай выкарыстоўвае 23% насельніцтва.
Толькі 26% беларусаў размаўляюць дома на беларускай мове, затое ў якасці гутарковай яе выкарыстоўвае 41% палякаў, якія пражываюць у Беларусі.

Лінгвістычныя характарыстыкі жыхароў розных рэгіёнаў Беларусі адрозніваюцца, адзначаюць у Белстаце.

Так, напрыклад,

у Мінскай вобласці каля 70% насельніцтва ў якасці роднай мовы назвалі беларускую, у той час як у Мінску — толькі 35%
насельніцтва, а маюць зносіны на ёй толькі 6% жыхароў сталіцы.
У астатніх рэгіёнах роднай мовай беларускую лічаць больш за 50%
жыхароў.

Паводле звестак статыстыкі, у гэтым навучальным годзе (2011/2012) у групах устаноў дашкольнай адукацыі

выхавацелі размаўляюць па-беларуску больш чым з 45 тысячамі дашкольнікаў — гэта 12%
дзяцей, якія наведваюць установы дашкольнай адукацыі.

У дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі

на беларускай мове вывучаюць усе прадметы каля 164 тысяч навучэнцаў (18% усіх школьнікаў).

Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі на пачатак навучальнага года на расейскай і беларускай мовах навучалася 23 000 вучняў (14% усіх вучняў), на беларускай мове — 1,6 тысячы (каля 1%).

Ва ўстановах вышэйшай адукацыі гэтыя паказчыкі склалі адпаведна 164,2 тысячы (37% усіх студэнтаў) і 4,2 тысячы (0,9%) студэнтаў.

У 2010 годзе ў Беларусі было выпушчана 11 040 кніг і брашур накладам больш за 43 млн асобнікаў, з іх 951 (каля 9%) — па-беларуску гадавым накладам 4 млн асобнікаў.

У тым жа годзе выдавалася 713 газет, на беларускай мове — 185 (26%). Гадавы наклад газет склаў 510,3 млн асобнікаў, пры гэтым больш за чвэрць накладу выходзіла на беларускай мове. Разавы наклад газет склаў 8,1 млн асобнікаў, з іх 1,2 млн асобнікаў — на беларускай мове.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў13

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Усе навіны →
Усе навіны

У Белым доме пракаментавалі ўкраінскую спецаперацыю «Павуцінне»11

Зяленскі назваў расіян «ідыётамі» за прапанову прыпыніць агонь на 2-3 дні1

«Закопваць так людзей — гэта не па-людску». Чалавек абурыўся, што на брэсцкіх могілках магілы закопваюць экскаватарам12

Стармер паведаміў пра пераход Вялікабрытаніі ў стан «баявой гатоўнасці»4

На перамовах у Стамбуле Расія захавала ранейшыя патрабаванні2

Перастала выходзіць на сувязь полацкая журналістка і каталіцкая актывістка Ціна Палынская

У Расіі Вікіпедыю абвінавацілі ў «прапагандзе педафіліі»2

У Асіповіцкім раёне прызналі «дармаедамі» людзей з псіхічнымі захворваннямі2

Фэйсбук-старонку Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкай»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў13

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць