Кіраўніцтва Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Я. Купалы адмовіла Вользе Іпатавай залі для сустрэчы з чытачамі. Прычыну прарэктар па выхаваўчай працы і сацыяльных пытаньнях Тацяна Бадзюкова не палічыла патрэбным тлумачыць, абмежаваўшыся кароткім: «Не лічу мэтазгодным». Гэта тая самая чыноўніца, што спрычынілася да выключэньня з унівэрсытэту актывіста незарэгістраванага «Маладога фронту» Яўгена Скрабутана.

«Я магла б неяк сабе гэта палумачыць, калі была б палітычнай дзяячкай альбо надумалася б «штурхаць» у масы палітычныя лёзунгі. Але я выступаю перад чытачамі выключна як пісьменьніца, а пішу я на гістарычныя тэмы. Напэўна, размова можа весьціся пра невядомыя старонкі гісторыі нашай айчыны. Магчыма, па меркаваньні кіраўніцтва ўнівэрсытэту, гэтая інфармацыя шкодная для беларускай моладзі? – кажа пісьменьніца. За гады зьдзеку зь беларускіх пісьменьнікаў у ва мне расьце дух супраціву і раблюся змагаром ня толькі слова, зазначыла спн. Іпатава.

І ўсё ж сустрэча Вольгі Іпатавай з гарадзенцамі адбылася сёньня ўвечары на сядзібе мясцовай філіі ТБШ.

Цікава, што ў той жа дзень, калі была заплянаваная сустрэча зь Іпатавай, адбыўся канцэрт Анжалікі Агурбаш. Ёй не адмовілі ў памяшканьні, відавочна, палічыўшы яе выступ мэтазгодным. Для сярэдняга гарадзенца квіткі коштам амаль 40 тысячаў апынуліся не па кішэні. Па чутках на канцэрце прысутнічала шмат гарадзенскіх чыноўнікаў. Такіх гледачоў сьпявачка ня ў першы раз зьбірае ў абласных цэнтрах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?