У сераду прайшлі першыя чвэрцьфінальныя матчы плэй‑оф беларускага чэмпіянату па хакеі.

«Керамін» у Менску перамог жлобінскі «Мэталюрг» – 2:0, магілёўскае «Хімвалакно» — наваполацкі «Хімік‑СКА» — 4:1.

Трохразовы чэмпіён Беларусі па хакеі «Юнацтва» нечакана ў родных сьценах саступіла «Гомелю» – 1:3.

Другія матчы пройдуць заўтра, 1 сакавіка. Таксама заўтра ў барацьбу ўступяць менскае «Дынама» і гарадзенскі «Нёман». Матч меўся адбыцца сёньня, але ў сталічным Палацы спорту выступае «ВІА ГРА» з Валерам Меладзэ. Вырашылі быць гасьціннымі перад майстрамі ўкраінскае эстрады.

У чвэрцьфіналах гульні праводзяцца да трох перамог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0