Ягор Філіпенка афіцыйна перайшоў са «Спартака» ў БАТЭ 1
Мінулы год футбаліст знаходзіўся ў арэндзе ў клубе.
Вечарам у аўторак паміж барысаўскім БАТЭ і маскоўскім «Спартаком» падпісана міжклубная дамова аб пераходзе абаронцы Ягора Філіпенкі ў склад васьміразовых чэмпіёнаў Беларусі.
У сераду 23-гадовы футбаліст прыляціць у турэцкі Белек, дзе знаходзіцца БАТЭ на зборы, падпіша асабісты кантракт ды прыступіць да трэніровак у складзе сваёй старой-новай каманды, паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба.
***
Ягор Філіпенка — гадаванец мінскай «Змены», з 2005 г. выступаў за дубль БАТЭ, у 2007 г. — у асноўным складзе, увайшоў у лік 22-х лепшых футбалістаў Беларусі. У 2008 г. перайшоў у маскоўскі «Спартак», за які ў 2008 г. правёў 16 матчаў, забіўшы адзін мяч. Наступныя тры сезоны правёў у арэндзе: у «Томі», «Сібіры», а мінулы год — у арэндзе ў «БАТЭ».
Філіпенка гулец маладзёжнай (а цяпер алімпійскай зборнай) Беларусі. На моладзевым чэмпіянаце свету 2011 г. забіў адзін гол: у матчы за 3-е месца з чэхамі, што вывеў беларусаў на Алімпіяду ў Лондане.