22 лютага ў Мінску пачала працаваць аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) на чале з Крысам Джарвісам.
Як паведамілі ў прадстаўніцтве МВФ у Беларусі, эксперты будуць знаходзіцца ў Мінску да 6 сакавіка. Яны правядуць традыцыйны штогадовы агляд сітуацыі ў эканоміцы, які праводзіцца ва ўсіх краінах — членах МВФ. Апрача таго, місія выканае другі постпраграмны маніторынг. Такі маніторынг праводзіцца адносна тых краін, якія атрымлівалі буйныя крэдыты ад МВФ.
Улады Беларусі маюць намер абмеркаваць з цяперашняй місіяй фонду пытанне аб новай крэдытнай праграме, хадайніцтва пра якую ўжо знаходзіцца ў МВФ. «У лютым мы будзем зноў весці размову па гэтым пытанні. Наша прапанова — рэфінансаваць тую запазычанасць, якая ёсць у нас перад МВФ», — заявіла 30 студзеня журналістам кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова.
Запазычанасць Беларусі перад МВФ зараз складае 3,8 млрд. долараў.
14 лютага МВФ аб’явіў, што пасля заканчэння ў пачатку красавіка трохгадовага тэрміну паўнамоцтваў свайго пастаяннага прадстаўніка ў Беларусі Наталлі Калядзінай новага пастаяннага прадстаўніка ў Мінск прысылаць не мае намеру.
«Фонд імкнецца эфектыўна выкарыстаць свае рэсурсы, выдзяляючы іх на тыя праекты і краіны, дзе можна атрымаць максімальную аддачу», — растлумачылі ў МВФ. Пытанне аб прызначэнні новага пастаяннага прадстаўніка ў Мінску будзе разгледжана ў тым выпадку, «калі МВФ і Беларусь будуць блізкія да падпісання новай праграмы, якую падтрымлівае фонд», падкрэслівалася ў
Калядзіна прыехала працаваць у Мінск, калі Беларусь і МВФ дамовіліся аб праграме супрацоўніцтва
У Нацбанку заяўлялі, што праграма
Аляксей Арэшка, БелаПАН.