Да шасці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя зарганізацыйна-распарадчымі функцыямі, тэрмінам на пяць гадоў прыгавораны судом Савецкага раёна горада Гомеля Руслан Гапееў — былы дырэктар ААТ «Медпласт» канцэрна «Белнафтахім».
Як паведамілі ў
Ён быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у лістападзе 2009 года. Незаконнае грашовае ўзнагароджанне ў памеры 32 тысяч долараў прызначалася за спрыяльнае вырашэнне пытання аб выбары пастаўшчыка тэхналагічнага абсталявання для «Медпласта». У прыватнасці, размова ішла пра набыццё балонаў, прызначаных для захоўвання і транспарціроўкі вокісу этылену.
У судзе даказана, што дзякуючы хабару тэндар на пастаўку абсталявання «выйграла» загадзя вызначаная замежная камерцыйная структура. Пры гэтым ААТ «Медпласт» па завышанай у некалькі разоў цане закупіла абсталяванне, якое не адпавядала неабходным тэхнічным характарыстыкам.
Як указана ў акце праверкі асобных пытанняў
Іншымі словамі, гэта тэхналагічнае абсталяванне нельга было выкарыстоўваць для захоўвання і перавозкі вокісу этылену
Своечасова спыненне супрацьпраўнай дзейнасці Гапеева дазволіла пазбегнуць узнікнення на прадпрыемстве надзвычайных здарэнняў. Тэхналагічнае абсталяванне, якое не адпавядае патрабаванням, не было выкарыстана.
Суд таксама не пакінуў без увагі дзеянні грамадзяніна, які выступаў прадстаўніком камерцыйнай структуры, што паставіла няякаснае абсталяванне. Ён прызнаны вінаватым у даванні хабару былому кіраўніку «Медпласта» і прыгавораны да пазбаўлення волі тэрмінам на тры з паловай гады.
Прыгавор суда ўвайшоў у законную сілу.