Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі ўнікальны. Такое меркаванне выказаў сёння міністр культуры Павел Латушка, віншуючы народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, прафесара, аднаго з самых актыўных прапагандыстаў нацыянальнай музыкі Міхаіла Фінберга з 65-годдзем.

Павел Латушка выказаў падзяку калектыву аркестра, які ў гэтым годзе адзначае 25-годдзе, і адзначыў вялікую важнасць яго работы на карысць айчыннай культуры. Паводле слоў міністра, работу аркестра на чале з яго кіраўніком фактычна можна акрэсліць двума ключавымі словазлучэннямі: нацыянальная культура і высокі прафесіяналізм. «Вы — унікальны калектыў для нашай культуры, — падкрэсліў міністр, звяртаючыся да супрацоўнікаў аркестра. — Вам пашчасціла, што вамі кіруе менавіта Міхаіл Якаўлевіч — выключная асоба, чалавек, які з такой самаахвярнасцю аддае ўсяго сябе беларускай культуры». Міністр таксама звярнуў увагу на той факт, што калектыў шмат увагі ўдзяляе менавіта рэгіёнам краіны, куды часта прыязджае з канцэртамі і фестывалямі. Павел Латушка ўручыў Міхаілу Фінбергу вышэйшую ўзнагароду ведамства — нагрудны знак за ўклад у развіццё айчыннай культуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?