На адным з дамоў у Віцебску сёння раніцай вывесілі бел-чырвона-белы сцяг у падтрымку палітвязня.

Нагадаем, Сяргея Каваленку з 22 снежня ўтрымліваюць у віцебскім СІЗА. Яго вінавацяць у неаднаразовым парушэнні рэжыму адбывання «хатняй хіміі». Яе яму прысудзілі за вывешаны ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг.

Сяргей Каваленка ў зняволенне двойчы трымаў галадоўку. Паводле ягонага сцвярджэння, 20 дзён яго кармілі прымусова.

21 лютага ў Першамайскім раённым судзе Віцебска пачаўся судовы працэс па справе Каваленкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?