22 лютага ў судзе Першамайскага раёна Віцебска працягваецца працэс над сябрам КХП — БНФ Сяргеем Каваленкам.

Алена разгарнула плакат у падтрымку мужа. Справа — маці Каваленкі. Фота радыё «Свабода».

Алена разгарнула плакат у падтрымку мужа. Справа — маці Каваленкі. Фота радыё «Свабода».

 Жонка Сяргея Каваленкі прыйшла з 7-месячнай дачкой, справа — адвакат Каваленкі Аляксандр Галіеў, фота радыё «Свабода».

Жонка Сяргея Каваленкі прыйшла з 7-месячнай дачкой, справа — адвакат Каваленкі Аляксандр Галіеў, фота радыё «Свабода».

У Віцебску вывесілі сцяг у падтрымку Каваленкі з ягоным афарызмам.

У Віцебску вывесілі сцяг у падтрымку Каваленкі з ягоным афарызмам.

У Віцебску вывесілі сцяг у падтрымку Каваленкі з ягоным афарызмам.

У Віцебску вывесілі сцяг у падтрымку Каваленкі з ягоным афарызмам.

14:01

У зале: сваякі Каваленкі, палітыкі Юрась Беленькі, грамадскі актывіст Сяргей Парсюкевіч, праваабаронца Павал Левінаў.

Жонка Сяргея Алена Каваленка прыйшла з 7-месячнай дачкой на руках. Жонка дастала бел-чырвона-белы сцяг. Міліцыянты пачалі выштурхоўваць яе з залы. Яна крычыць. Дзіця плача.

Людзі адбілі Алену. Яна засталася ў зале. Яна трымае ў руках плакат «Свабоды Беларусі! Свабоду Каваленку»

Маці Каваленкі патрабуе новага прэзідэнта — «сумленнага прэзідэнта і сумленную ўладу. Што яны зрабілі з маімі сынам? Яны забіваюць яго!».

«Суддзя Жук павінна была пакласці майго сына ў шпіталь… Мы патрабуем іншую, сумленную ўладу!», — крычыць яна.

Маці Сяргея крычыць «Забойцы!» Міліцыянеры выводзяць людзей, кажуць, што судовае пасяджэнне сарванае. Суддзя сышла.
Канвой патрабуе пакінуць залу, людзі не выходзяць.
14.20

Маёр міліцыі зноў патрабуе пакінуць залу. Прыйшоў спецназ (20 чалавек). Прысутныя ў зале працягваюць крычаць. Яны не пагаджаюцца сысці. Актыўных дзеянняў з боку міліцыі пакуль няма. Яны спрабуюць пераканаць людзей.

14.26

Спецназ міліцыі сышоў з залы суда. Людзі яму не падпарадкаваліся. Уся міліцыя сышла.

14.39

Суд пераносіцца ў іншую залу – меншую. Усе прысутныя цяпер там не змесцяцца. Туды пераводзяць Каваленку. Журналістаў з фота- і відэаапаратурай не пускаюць.

Міліцыя патрабуе ў журналіста Багдана Арлова выдаліць здымкі пачатку працэсу, калі міліцыянеры нападалі на Алену Каваленка.

14:48

Усе таўкуцца ў калідоры: крык, гам. Усіх, нават у каго ёсць ноўтбук і дыктафон (не кажучы ўжо пра фотакамеры), спрабуюць вывесці наогул з суда. Прыехаў некалькі вялікі начальнік, не прадставіўшыся, і спрабуе ўсіх выгнаць.

14.50

Працэс аднавіўся без прэсы. Маці Каваленкі таксама не пусцілі ў залу.

15:15

З залы суда выдалілі бацьку Каваленкі спадара Аляксандра. Каваленка-старэйшы абурыўся, калі суддзя зачытала заключэнне медыкаў, што стан здароўя Сяргея дазваляе яму ўдзельнічаць у працэсе. Аляксандр Каваленка кажа, што сын ледзь гаворыць і адчувае сябе вельмі кепска.

Маці Каваленкі спадарыня Лідзія грукаецца ў дзверы залі пасяджэнняў са словамі: «Дайце мне паглядзець на сына! Ён памрэ, а я не пабачу». З залы ёй адказалі: «Будзем вывадзіць яго, тады і пабачыце».

Судзьдзя выдаліла з залі сваячку Сяргея Каваленкі. Яна кажа, што Каваленка заявіў хадайніцтва пра шпіталізацыю. Каваленка, са словаў сваячкі, заявіў, што хоча лекавацца. Рашэнне судзьдзі пакуль невядомае.

15:22

Маці лямантуе ў калідоры: «Ратуйце майго сына! Да яго не пускаюць медыкаў!» Каваленку вывелі з залі і некуды павялі.

Сваякі тэлефануюць на «гарачую лінію» Міністэрства аховы здароўя.

Каваленка заявіў адвод суддзі. У працэсе перапынак.

15.40

Да Каваленкі дапусцілі лекараў. Яны аглядаюць яго ў асобнай зале.

15.59

Медычны агляд скончыўся. Каваленку вывелі так хутка, што ён нічога не паспеў сказаць.

16.03

Па дарозе з Оршы машыну з сябрамі БХД, якія накіроўваліся на суд да Каваленкі, спынілі супрацоўнікі ДАІ. Яны адабралі дакументы і пратрымалі актывістаў 3 гадзіны. Пазней дакументы вярнулі, паведаміў Яўген Анішчанка.

16.10

Каваленку прыявялі ў залу. Працэс аднавіўся. Суддзя адхіліла адвод сабе.

16.18

Каваленка заявіў хадайніцтва далучыць у якасці абаронцы брата Віталя. Суддзя адклала рашэньне, бо, кажа, час хадайніцтваў не надышоў.

16.20

Каваленка заявіў адвод пракурору, бо той ніколі не падтрымлівае ягоных хадайніцтваў. Адвакаты падтрымалі. Сам пракурор — супраць. Суддзя пайшла ў дарадчы пакой. У судзе кароткі перапынак.

16.33

Суддзя адхіліла адвод пракурору Лутаву як неабгрунтаваны.

16.39

Каваленка выступіў з чарговым хадайніцтвам: каб брат Віталь быў ягоным абаронцам. Адвакаты падтрымалі. Пракурор сказаў, што ён супраць. Пракурор кажа, што Віталя дапытвалі як сведку ў часе папярэдняга следcтва, і ён не можа быць абаронцам. Віталь адмовіўся даваць паказанні, спаслаўшыся на права не сьведчыць супраць брата. Суддзя пайшла ў дарадчы пакой. У працэсе перапынак.

16.58

Працэс адноўлены. Суддзя адхіліла хадайніцтва, каб брат Віталь стаў абаронцам, бо яго дапытвалі як сведку, і яго выклікалі сведкам у суд. У зале змясьціліся 16 чалавек. Зь іх шасцёра — пераапранутыя міліцыянты. Сваякоў Каваленкі ў зале няма. Сяргей гаворыць вельмі ціха, блытаецца у словах. Суддзя паўтарае яму пытанні па 2--3 разы. Сяргей кажа, што ён кепска чуе і бачыць, і што яму блага, што перад вачыма бачыць кропкі, што ён далей трымае галадоўку і не п’е.

17.00

Перапынак да 10:30 23 лютага. Калі Каваленку выводзілі, ён паспеў крыкнуць: «Рабіце акцыі пад бел-чырвона-белымі сцягамі!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?