22.02.2012 / 15:48

Жыровіцкая духоўная акадэмія пераедзе ў Мінск 10

Пераезд Мінскай духоўнай акадэміі з Жыровічаў у Мінск чакаецца сёлета, паведаміў падчас анлайн канферэнцыі на сайце БелТА упаўнаважаны Беларускага Экзархата па сувязях са сродкамі масавай інфармацыі святар Яўген Свідзерскі.

«Чакаецца, што Мінская духоўная акадэмія пераедзе ў самы бліжэйшы час, г.зн. у гэтым годзе», — сказаў ён. Святар нагадаў,

што месца для акадэміі абрана побач са Свята-Духавым кафедральным саборам у раёне Нямігі.
Як растлумачыў Яўген Свідзерскі, у акадэміі на адным курсе вучацца, як правіла, 15 чалавек. Тэрмін навучання — тры гады. Летась з акадэміі выйшлі каля дзесяці чалавек.

0
anti-vasia / Адказаць
22.02.2012 / 16:24
Гэта будзе ў тым будынку, які злева ад сабору, на набярэжнай. Там зруйнавалі старасвецкі дом і збудавалі хуценька ляльку-наватвор. Зрэшты, тое, што кажа "паўнаважаны Беларускага Экзархата па сувязях са сродкамі масавай інфармацыі", было вядома шчэ некалькі гадоў таму, калі руйнавалі дом.
0
Барталамей / Адказаць
22.02.2012 / 16:28
Яшчэ і Жыровіцкі манастыр туды, можа перавязуць? І полацкую Сафію? І не будзе ў краіне нічога, акрамя Мінска.
0
Яраш Малішэўскі / Адказаць
22.02.2012 / 17:03
Прыйдзе час, давядзеца расейскім крыжакам адтуль выбірацца. Калі будзе беларуская ўлада і мы пачнем аднаўляць тое, што разбурылі яны, набудаваўшы на тых месцах сваіх катэджаў ды пачварных цэркваў.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру