Сярод іх — беларуская мова.

Кіраўнік міжнароднай групы Windows, Ян Гамільтан растлумачыў, што новыя моўныя пакеты разлічаныя на ключавыя рынкі, што развіваюцца, на якіх працуе кампанія.

«Для нас важна забяспечыць карыстальніку магчымасць працаваць на той мове, на якой яму зручней», — сказаў Гамільтан.

У Windows 8 ўключана 13 новых моў: панджабі і сіндскі (Пакістан), курдская, уйгурская (Кітай), беларуская, кіньяруанда (Руанда), тыгрынья (Эрытрэя, Эфіопія), таджыкская, валоф (Сенегал), кічэ (Гватэмала), чэрокі (ЗША), гэльская (Вялікабрытанія) і валенсійская (Іспанія). Акрамя таго, Гамільтан пацвердзіў, што Windows 8 з’явіцца брытанская версія англійскай мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?