Onliner.by валодае інфармацыяй аб тым, што нацыянальны аператар электрасувязі «Белтэлекам» разглядае магчымасць ужо ў «самы бліжэйшы час» павысіць цэны на тарыфныя планы лінейкі «Дамасед». Пра гэта паведаміла інфармаваная крыніца.
Нягледзячы на тое, што інфляцыя за мінулы год склала каля 100%, галоўны правайдар краіны рост цэнаў стрымліваў.
Нагадаем, у тэлефоннай «жывой лініі» з чытачамі «Рэспублiкі»
кіраўнік Міністэрства сувязі Мікалай Панцялей заявіў, што правайдары працуюць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з нацыянальным аператарам «Белтэлекам», аднак міністр не выключыў рост тарыфаў у рамках прагнозу інфляцыі. Ён, дарэчы, складае 19–22%.
Па некаторай інфармацыі, павышэнне цэнаў можа адбыцца ўжо 1 сакавіка. Аднак
ByFly наўрад ці вырашыцца павысіць тарыфы адразу на 22%.