Расейскі панк-гурт Pussy Riot шакаваў Маскву чарговым выступам. 21 лютага ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве маладыя рокеркі зладзілі «панк-малебен «Багародзіца, Пуціна прагані».

Акцыя выглядала супярэчліва: удзельніцы гурту ў абсурдных убраннях танчылі проста перад іканастасам храма.

«Практычнае абагаўленне РПЦ дзейнай улады было галоўным пасылам панк-молебна», —
напісалі Pussy Riot у сваім «Твітары».

Дзяўчат крытыкавалі за тое, што іх дзеянні могуць абразіць пачуцці вернікаў.

«Калі б іярархі РПЦ умелі трымацца хрысціянскай аскезы і не ўхвалялі б уладу, мы б з павагай ставіліся да Царквы як інстытуту», —
адказалі музыкі на закіды.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?