Беларусь і Кітай ужо падпісалі кантракты і крэдытныя пагадненні для рэалізацыі інвестпраектаў на агульную суму ў 5,5 млрд даляраў — паведамляе агенцтва Інтэрфакс-Захад. Такую лічбу агучыў на пасяджэнні беларускай часткі беларуска-кітайскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Тозік.

Па словах віцэ-прэм’ера, Кітай разам з Расіяй з’яўляецца асноўным інвестыцыйным партнёрам Беларусі. Пазычкоўцам кітайскіх крэдытаў афіцыйна ёсць дзяржава ў асобе Міністэрства фінансаў.

У асноўным крэдыты расходуюцца на мадэрнізацыю беларускай энергасыстэмы. Гэтак, Мінэнерга Беларусі на гэты момант засвоіла 400 мільёнаў даляраў з зацверджанага крэдыту ў 1,25 мільярда. У гэтым годзе Мінэнерга працягвае рэалізоўваць за кошт кітайскіх крэдытаў мадэрнізацыю Бярозаўскай і Лукомскай ГРЭС, а таксама будаўніцтва Віцебскай ГРЭС.

Тэрмін «звязаныя крэдыты» прадугледжвае, што своечасова вяртаецца не толькі запазычная сума і працэнты па ёй, але і выконваюцца іншыя ўмовы, выстаўленыя крэдыторам. Кітайскія крэдыты прадугледжваюць абавязковае супрацоўніцтва з кітайскімі кампаніямі, выкарыстанне кітайскіх тэхналогій і абсталявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?