23.02.2012 / 10:41

Піт Паўлаў: «Святкаваць 23 лютага — дзяржаўны ідыятызм» Відэа 23

Вядомыя людзі, якія служылі ў войску, выказваюцца з нагоды Дня абаронцы айчыны.

«Наша Ніва» пацікавілася ў вядомых беларускіх мужчын, што для іх азначае 23 лютага. Думкамі дзеляцца лідар гурту NRM Піт Паўлаў (служыў у 1985-1987 гадах), палітык Сяргей Вазняк (маёр запасу), грамадскія актывісты Алесь Каліта і Зміцер Хведарук (былыя «палітпрызыўнікі», г.зн. юнакі, для якіх прызыў у войска быў формай пакарання за палітычную дзейнасць), а таксама журналіст «Нашай Нівы» Сямён Печанко (аўтар кнігі «У Беларускім войску»):

Аксана Рудовіч, Таццяна Гаўрыльчык

0
chicout / Адказаць
23.02.2012 / 11:02
Што значыць "палiтпрызыунiк"?
0
Антон Астаповіч / Адказаць
23.02.2012 / 12:32
chicout напiсаў(ла) Люты 23, 2012 у 11:02 Што значыць "палiтпрызыунiк"? А гэта, калі прызываюць у войска не калгаснага пацана, а "дзеяча" так званага. У нас жа ўдзел у самых розных партыях і рухах шмат кім чамусці, як браня ад войска ўспрымаецца. А прынцып верхавенства закона павінен не на іх, а на лахоў, застабілаў там усялякіх распаўсюджвацца. Дарэчы, калі б войска было б па сутнасці сваёй сапраўдным нацыянальным, таксама так званыя палітпрызыўнікі "касілі" б і шукалі прыгожыя для ўласнага піяру прычыны.
0
Бенедзікт / Адказаць
23.02.2012 / 12:43
Вядомыя грамадскія дзеячы, якія служылі ў войску, выказваюць меркаванні з нагоды Дня абаронцы айчыны. ------------------------------------------ Гэта каму вядомыя, гэтыя "Вядомыя грамадскія дзеячы"? Гэтыя "Вядомыя грамадскія дзеячы" хоць ведаюць пра БКА, пра генерала Вітушку, пра Касмовіча? Сумна, што "НН" не здоляла паразмаўляць з сапраўды вядомымі грамадскімі дзеячамы, якія дасьведчаныя ў беларускай вайсковай гісторыі.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру