Царква ставіцца скептычна да спроб прадказаць дакладную дату канца свету. Аб гэтым заявіў у часе оnline канферэнцыі на сайце БЕЛТА клірык храма ў імя святой праведнай Сафіі Слуцкай (Мінск) дыякан Дзмітрый Шыла.
«Царква ва ўсе часы нагадвала аб тым, што дакладную дату канца свету мы ведаць не можам. Да спроб прадказаць дакладную дату Царква ставіцца скептычна. У Евангеллі ёсць словы самога Збаўцы аб тым, што дакладны дзень і час другога прышэсця Ісуса Хрыста ніхто не здольны падлічыць», — сказаў ён.
Дыякан Дзмітрый Шыла таксама адзначыў, што мэтай хрысціянскага жыцця з’яўляецца чаканне прышэсця Збавіцеля і хрысціяне павінны жыць так, нібыта канец свету настане заўтра.