Сёння Беларусь мае Узброеныя сілы штатнай колькасцю 62.000 чалавек, у тым ліку 48.000 ваеннаслужачых і 14.000 цывільнага персаналу.
Такія звесткі, як паведамляе «Белорусская военная газета», прывёў 22 лютага на брыфінгу для прадстаўнікоў ваенна-дыпламатычнага корпуса начальнік групы галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл палкоўнік Валерый Рэйшаль.

«Аднак рэчаіснасць дыктуе змяненні структуры і складу Узброеных сіл ва ўмовах рознабаковых эканамічных і палітычных фактараў», — сказаў ён.

Паводле слоў Рэйшаля, летась, нягледзячы на няпростую эканамічную сітуацыю, што склалася ў краіне, ва Узброеных сілах быў выкананы вялікі аб’ём арганізацыйных мерапрыемстваў, скіраваных на іх аптымізацыю: «Правядзенне рэарганізацыі цэнтральных органаў ваеннага кіравання дазволіла пабудаваць прынцыпова новую, рацыянальную і эфектыўную сістэму забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы, у якой адладжаны механізм узаемадзеяння Міністэрства абароны і Генеральнага штаба Узброеных сіл з іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?