photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Рэспубліканскі гідраметэацэнтр папярэджвае пра неспрыяльную метэаралагічную з’яву — у пятніцу, 24 лютага, ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі па паўднёвым захадзе захаваецца вецер парывамі да 15–20 м/с.

У многіх раёнах ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 2°С, днём 0 — плюс 5°С, па Брэсцкай вобласці да плюс 7°С.

У Мінску 24 лютага часам ападкі (мокры снег, дождж). На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 5–10 м/с, ноччу парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём плюс 2–4°С.

У наступныя двое сутак па краіне будзе воблачна з праясненнямі. У суботу, 25 лютага, часам ападкі, у асноўным мокры снег. Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні 7–12 м/с, па паўднёва-заходняй палове парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 1°С, днём мінус 2 — плюс 4°С.

У нядзелю, 26 лютага, воблачна з праясненнямі. Часам снег, месцамі мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 7–12 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 5 — плюс 2°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?