23.02.2012 / 14:12

Мінінфармацыі падтрымлівае ідэю стварэння выдавецкага дома «Звязда» 8

Ідэю падаў віцэ-прэм'ер Тозік.

Міністэрства інфармацыі Беларусі падтрымлівае ідэю стварэння выдавецкага дома «Звязда». Пра гэта заявіў журналіста міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі падчас сустрэчы з калектывам цэнтральнай раённай бібліятэкі ў Дзяржынску.

У выдавецкі дом ўвойдуць газета «Звязда» і рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Лiтаратура i мастацтва».
У структуру РВУ «ЛіМ» уваходзяць газета «Лiтаратура i Мастацтва», часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Вожык».

Па словах Алега Праляскоўскага, увесь свет рухаецца па шляху стварэння ўзбуйненых медыяструктур. У выніку з’яўлення выдавецкага дома «Звязда» зменшацца эканамічныя выдаткі, а ў яго кіраўніка з’явіцца больш магчымасцяў для манеўраў пры правядзенні адзінай выдавецкай і рэдакцыйнай палітыкі. «Гэта будзе выдавецкі дом культуралагічнай накіраванасці», — растлумачыў міністр інфармацыі.

Ён дадаў, што гэтую ідэю падтрымаў на выніковай калегіі Мінінфармацыі намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік.

«Мы будзем рухацца і далей па шляху аптымізацыі сродкаў масавай інфармацыі. Рэспубліканскіх газет у Беларусі шмат.

Другі выдавецкі дом, які можа быць створаны, будзе мець грамадска-палітычную скіраванасць. Цяпер такая магчымасць прапрацоўваецца», — адзначыў Алег Праляскоўскі.

Паводле яго слоў, у аптымізацыі маюць патрэбу і газеты, якія выдаюцца ў рэгіёнах. «У некаторых абласцях органы дзяржаўнай улады выдаюць да пяці газет.

Гэта нерацыянальнае марнаванне грошай», — падкрэсліў міністр.

0
Я - Кубовіч! / Адказаць
23.02.2012 / 14:15
ваапшчэ-та дастатачна адной газеты, но чэснай. Савецкая бяларусь напрымер Так дзяржаць!
0
Paliasouschtschyk / Адказаць
23.02.2012 / 15:17
Dajcie swabodu apazicyjnaj presie i u Kraine usio naladzicca z wydawiectwam;niachaj budzie zdarowaia kankurencyia ! Nie treba baiacca swaiho narodu ! Dajcie swabodu bielaruskaj mowie i - presie !
0
тутэйшы / Адказаць
23.02.2012 / 15:38
Што значыць "культуралагічнай накіраванасці"? Цяпер у "Звязды" статус нацыянальнай газеты, грамадска-палітычнай. Быў.. Атрымліваецца, яе статус зараз імкнуцца "апусціць"? А народ спыталі, чыноўнікі? На грошы, якія ідуць з нашых падаткаў, выдаюцца дзяржаўныя газеты. Змена арыентацыі нацыянальных выданняў -- справа сур'ёзная. А потым акажацца, што ў "звязды" зніжаецца наклад, і наогул на беларускай мове чытаць не хочуць, не мэтазгодна і выдаваць. Гэта ж нават смешна, што нацыянальная газета, якая ў свой час (80-90 гг) адыграла ролю ў дзяржаўным будаўніцтве, раптам стане "культуралагічнай"... А з нацыянальным статусам, значыць, застанецца СБ? Ці не да гэтага ўсё ідзе? А потым і пра беларусаў будуць узгадваць у "культуралагічным" плане...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру