Прысуд па справе аб пажары на «Пінскдрэве», які прывёў да гібелі людзей, будзе абвешчаны 23 сакавіка. Справа слухаецца ў Пінску на выязных пасяджэннях калегіі Брэсцкага абласнога суда.

Нагадаем, трагедыя здарылася 25 кастрычніка 2010 года. Выбух адбыўся на ўчастку па вытворчасці драўняных паліўных гранул. Пацярпеў 21 работнік прадпрыемства: 2 чалавекі загінулі на месцы, яшчэ 12 памерлі ў бальніцах Пінска, Брэста і Мінска. Пяцёра пацярпелых засталіся інвалідамі. Шкода склала амаль 4 мільярды рублёў.

На гэтым тыдні ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў, а абвінавачаныя выступілі з апошнім словам.

Слуханні гэтай справы пачаліся 13 снежня 2011 года. Абвінавачаных трое — былыя галоўны інжынер ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» Уладзімір Шастакоў, дырэктар СТАА «Пінскдрэў-ДСП» Леанід Логвін і галоўны інжынер гэтага ж прадпрыемства Ігар Логвін. Яшчэ адзін абвінавачаны — былы генеральны дырэктар «Пінскдрэва» Ларан Арыніч знаходзіцца ў вышуку.

Пракурор папрасіла прысудзіць Леаніда Логвіна да 5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, Ігара Логвіна — да пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады, Уладзіміра Шастакова — да пазбаўлення волі на 5 гадоў з накiраваннем у папраўчую калонію ва ўмовах пасялення.

Адвакаты пераконвалі суд, што іх падабаронныя не маглі аспрэчваць або не выконваць распараджэнні былога гендырэктара і фактычна ўсю віну ўсклалі на Арыніча, які нічога не можа сказаць у сваю абарону, бо знаходзіцца ў вышуку з 23 жніўня 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?