Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук атрымала ад яго некалькі лістоў: два з Жодзінскага ізалятара, ды яшчэ адзін з паштоўкай — з мінскага ізалятара на вуліцы Валадарскага.

Наталля Пінчук зрабіла выснову, што апошнімі днямі яе мужа трымаюць на «Валадарцы» перад адпраўкай у Бабруйскую калонію:

«Ён цікава так піша, што прывезлі яго на «Валадарку», і ў яго адчуванне дому павялічылася. Такое ў яго ўражанне. А пра тое, калі яго павязуць далей, нічога, на жаль, не піша. Вось таму я ўзяла і сёння напісала ліст яму на «Валадарку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?