Карэспандэнт «НН» патэлефанаваў былому начальніку Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Дзінасу Лінкасу.

На мінулым тыдні яго асудзілі на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Гродзенскі раённы суд прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 426 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі). Былы супрацоўнік міліцыі абвінавачваўся ў збіцці свайго падначаленага — начальніка Шчучынскага раённага Дэпартамента аховы Аляксея Сяргея.

«НН»: Дзінас, будзеце абскарджваць прысуд?

Дзінас Лінкус: Так. Гэтая сітуацыя цягнецца амаль восем месяцаў. А ў мяне сям’я, двое дзяцей…

«НН»: Вінаватым Вы сябе не прызналі. Што, па-Вашаму, адбылося тады з падначаленым?

ДЛ: Доўга расказваць. У абскарджванні буду даваць ацэнку доказам, прадстаўленым на судзе.

Цялесныя пашкоджанні былі нанесены ў той вечар не мной, а іншым чалавекам. Я ведаю, хто гэта, але не буду называць,
каб не палічылі за паклёп. А праз два дні, калі я з’ехаў у адпачынак, усю віну ў маю адсутнасць вырашылі перакласці на мяне.

Мы разбіраліся з падначаленым. Ён быў п’яны. Гэта бачылі іншыя… Але абвінавачванне на судзе будавалася толькі на паказаннях пацярпелага і заключэнні экспертызы.

«НН»: Журналістка Вольга Карач напісала, што падчас леташняга затрымання ў Мінску Вы яе ўдарылі, пагражалі гвалтам. Гэта праўда?

ДЛ: Да гэтага выпадку

Карач раз толькі недзе выступіла з чымсьці падобным. Цяпер, калі ўзнікла такая сітуацыя са мной, яна зноў пачала… Называю яе словы паклёпніцкімі. Але пакуль я ў суд не падаю.

Адукаванаму чалавеку зразумела, што чалавек пакрыўджаны з задавальненнем прайшоў бы экспертызу.

Магчыма, гэтая яе незадаволенасць была выклікана разбіральніцтвам падчас затрымання.

Можа, ёй нешта не спадабалася? У такім выпадку яна магла прыйсці да мяне на наступным дзень.
Мой кабінет быў для ўсіх адчынены. Але яна не прыйшла. Такіх людзей, як Карач і Шчукін — я іх добра запомніў — не разумею. Я лічу сябе абражаным, але пакуль мне не да суда. Калі разбяруся з цяперашняй сітуацыяй, прыму для сябе рашэнне па гэтым пытанні. Гэта непрыгожа, якую б чалавек ні займаў палітычную пазіцыю.
У сваю чаргу, Вольга Карач так апісала сваю «сустрэчу» з Лінкусам падчас таго затрымання:
«Мяне адцягнулі ад мужа ды пацягнулі проста па падлозе калідора ў іншы кабінет. У кабінет, куды мяне ўцягнулі,
як віхура, уварваўся цёмнавалосы мужчына, падляцеў да мяне і з размаху заляпіў мне па скроні,
закрычаўшы, што будзе займацца са мной сэксам у нетрадыцыйнай форме з элементамі гвалту.

Па-руску ён сказаў добра калі 10% сваёй палымянай прамовы, астатняе было адборнымі мацюкамі».

Праваабаронца Валерый Шчукін і Андрэй Левінаў сутыкаліся таксама з Дзінасам Лінкусам, калі той працаваў намеснікам старшыні Фрунзенскага РУУСа Мінска. Яны адзначылі яго нестандартныя паводзіны і здзеклівы тон пры размове.

«Я магу яго ахарактарызаваць як дасведчанага кіраўніка, якому

заўжды падам руку пры сустрэчы і падтрымаю як змагу. Што да яго віны ў дадзеным выпадку, то гэта вызначыць суд», — так, у сваю чаргу, за некалькі дзён да суда ў інтэрв’ю «Комсомольской правде в Белоруссіі» пракаментаваў асобу былога падначаленага Алег Гайдукевіч.

Да ўступлення прысуду ў сілу Лінкус будзе заставацца на волі, пад хатнім арыштам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?