Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 25 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е. Часам ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Па паўночным усходзе месцамі туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 4–9 м/с, парывы да 14 м/с, па паўднёва-заходняй палове парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 1 — плюс 4°С, днём па Брэсцкай вобласці да 6°С вышэй за нуль.

У Мінску ў суботу воблачна. Часам ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 4–9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — плюс 2°С.

26 лютага сіноптыкі прагназуюць па краіне воблачнае з праясненнямі надвор’е. Часам снег, мокры снег, месцамі мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, па захадзе месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 4 — плюс 2°С.

27 лютага чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–10°С, днём 0 — мінус 6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?