Камісія па санкцыях пры МЗС Мальты прыняла дакумент, якім уводзіць пакаранне за парушэнне ўведзенага Еўрасаюзам рэжыму санкцый супраць Беларусі: 116,47 тысяч еўра ці да 5 гадоў турэмнага зняволення.
Як адзначае партал MaltaToday, у першую чаргу такое рашэнне выклікана ўдзелам у жыцці краіны беларускага бізнэсмэна Уладзіміра Пефціева, які ўключаны Захадам у спіс неўязных, а яго кампаніі «Белтехэкспарт»,
Цікавасць мальтыйскай прэсы да асобы Пефціева абумоўленая тым, што з 2005 года ён увесь час пражываў на Мальце.
У лютым 2010 гады Пефціеў атрымаў ва ўладаў Мальты дазвол на працу і дагэтуль мае пасаду дырэктара па маркетынгу мальтыйскай кампаніі Samuel International.