Сёння Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што вынікі «Еўрафэсту» былі падтасаваныя. А 17.30 у прэс-цэнтры «Камсамольскай праўды ў Беларусі» пачалася прэс-канферэнцыя па сітуацыі. Удзельнічаюць будуць старшыня журы «Еўрафэсту» Аляксандр Ціхановіч і прадзюсарка Настасся Ціхановіч, а таксама вакалисты гурту Litesound, які паедзе на «Еўрабачанне» (салісты — Дзмітрый і Уладзімір Каракіны і іх бацька-прадзюсар Юрый Каракін).

17.40

Арганізатары абвесцілі, што пачатак затрымаецца, бо «не ўсе ўдзельнікі яшчэ даехалі».

17.54

З’явіліся ўдзельнікі прэс-канферэнцыі. Прадстаўнікі «Камсамольскай праўды» ўручылі салістам гурту Litesound дыплом за перамогу па выніках чытацкага галасавання на сайце газеты.

17.56

Дзмітрый Каракін: «Мы верылі ў справядлівасць, але не верылі, што гэта адбудзецца.

Тут усё зрабілі людзі — гэта наша супольная перамога, перамога беларусага народа,
бо тое, што адбылася — гэта неверагодна, гэта цуд!»
Самы вялікі «дзякуй» вакаліст адрасаваў «нашаму прэзідэнту». «Тое што адбылася — гэта ягоная заслуга, — адзначыў Каракін. — Наш гурт з гонарам панясе адказнасць».
17.59

У Настассі Ціхановіч пытаюцца, чаму яны абяцалі справядлівае галасаванне, а выйшла так, як выйшла.

Ціхановічы нервова рэагуюць на пытанне, «чаму кожны год ліпавае галасаванне».

«Апроч мяне існуе кіраўніцтва ВГТРК, трэба разабрацца ў іерархіі», — рэзка кажа Ціхановіч-старэйшы.

18.02

Анастасія Ціхановіч дзякуе журналістам за асвятленне праекта: «Мы — за справядлівасць. Мы б самі хацелі ведаць, чаму так адбылося».

18.03
Аляксандр Ціхановіч перадае Litesound «Сінюю птушку», сімвал перамогі на «Еўрафэсце». «Мы ўсе жылі два тыдні ў падвешаным стане», — кажа ён.
18.04
«Мы не маем ніякага дачынення да фальсіфікацый, — працягваюць бацька і дачка Ціхановічы.
 — Мы не ведалі, хто пераможа.
У нас было пяць дыпломаў пераможцаў загадзя
(усе дыпломы прынесеныя ў студыю)». Відаць, што Ціхановічы на нервах: «На нас выліваецца агромністая колькасць прэтэнзій і пытанняў, якія не тычацца нашай дзейнасці ў праекце «Еўрафэст». Працэс галасавання тэхнічны, ім іншыя людзі займаюцца».
18.06

«Раней у нас такіх збояў не было. Мне вельмі шкада Ланскую, артыст атрымаў узнагароду, а атрымалася такая сітуацыя. Па-чалавечаму шкада», — кажа Аляксандр Ціхановіч.

18.08
«Ланская сама патэлефанавала і сказала, што хоча прыехаць і вярнуць прызы, — кажа Ціхановіч. — Я не ведаю, адкуль яна даведалася».
18.10
Ціхановіч кажа, што не ведае, хто пералічваў галасы
і тлумачыць тэхналогію галасавання журы.
18.15

«Мы сядзелі і пад грукат сэрца чакалі, хто ж пераможа, — кажа Наста Ціхановіч. — Так цяжка было пасля выслухоўваць усё гэта». Яна адзначае, што

«летась была падобная сітуацыя ва Украіне, гэта ўзнікае кожны год у кожнай краіне».

Litesound маўчаць, журналісты імі не цікавяцца.

18.17

«Дзякуй Богу, прэзідэнт сваім валявым рашэннем вырашыў пытанне», — кажа Аляксандр Ціхановіч.

Старшыня журы, дарэчы, прыйшоў на прэс-канфеэрэнцыю, апрануты ў паласатае.
18.18

Даводзячы карыснасць «Еўрафэсту», Наста Ціхановіч спасылаецца на рэальных музычных аўтарытэтаў Беларусі:

«Хаменка з  «Палаца» ўхваліў «Еўрафэст», бо той развівае песенную культуру».
Што да абазнанасці журы пра вынікі, яна кажа: «Нам цяпер проста пазванілі і сказалі, хто перамог.
Вы дзіўныя: нам ніхто нічога не тлумачыць.
Мы даведаліся пра пераможцаў з інфармацыі на «Інтэрфаксе».
18.21

Якую песню павязе на «Еўрабачанне» Litesound — пакуль невядома.

18.22
Прадстаўнікі Litesound кажуць, што перамога, аддадзеная ім, — гэта «добры козыр для раскруткі,
вельмі цікавая інфармацыйная нагода для Еўропы». Д.Каракін: просіць журналістаў «супрацоўнічаць з еўрапейскімі СМІ — каб беларускіх канкурсантаў там ведалі загадзя».
18.29

«Калі прэзідэнт, заняты чалавек, асабіста заняўся пытаннем — відаць, гэта пытанне прэстыжу краіны», — кажа бацька музыкаў Юрый Каракін. І заклікаў журналістаў актыўней падтрымліваць беларускага кандыдата на «Еўрабачанні».

18.31

На завяршэнне прэс-канферэнцыі Наста Ціхановіч сказала, што

«фінал «Еўрафэсту» быў адным з самых яскравых шоу ў Еўропе
і не сыходзіў з галоўных навінаў на рэсурсах Еўрабачання».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?