Да 2015 года ў Беларусі

плануецца стварыць 11-ы спецыяльны батальён унутраных войскаў МУС па ахове АЭС,
паведаміў старшыня пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Ігнацій Місурагін.

"Да 2015 года будзе створана гэтая вайсковая частка", -- сказаў дэпутат. Ён растлумачыў, што

ў законапраекце па ўнясенні паправак у закон "Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь", прынятага ў першым чытанні ў снежні мінулага года, ёсць адпаведная норма. Яна прадугледжвае, што ў складзе ўнутраных войскаў можна будзе ствараць злучэнні і воінскія часткі па ахове асабліва важных дзяржаўных аб'ектаў і спецыяльных грузаў.

Акрамя таго,

дакумент прадугледжвае змяненне назвы злучэнняў і воінскіх частак аператыўнага прызначэння на злучэнні і воінскія часці спецыяльнага прызначэння. Гэта тычыцца знакамітай 3-й брыгады аператыўнага прызначэння (частка № 3214).

Праект закона закранае і пытанні падрыхтоўкі кадраў для ўнутраных войскаў. У тым ліку ў законе прапануецца замацаваць палажэнне аб падрыхтоўцы спецыялістаў па гэтым профілі для іншых дзяржаў. Такі вопыт ўжо мае факультэт унутраных войскаў Ваеннай акадэміі Беларусі. Таксама кадры для УВ МУС рыхтуюцца і на ваенных факультэтах розных ВНУ рэспублікі. Падрыхтоўка ідзе па такіх спецыяльнасцях, як камандзір стралковага аддзялення або патрульнага падраздзяленні, кантралёр па наглядзе за асуджанымі вядзецца на вучэбнай базе саміх ўнутраных войскаў. Частка спецыялістаў, у тым ліку вадзіцеляў, рыхтуе ДТСААФ.

Акрамя гэтага, праект закона прадугледжвае замацаванне статусу юрыдычнай асобы за органамі ваеннага кіравання, злучэннямі і воінскімі часткамі УС МУС, як зроблена ва Узброеных Сілах Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?