25.02.2012 / 13:51

У нядзелю ў Маскве грамадзяне замкнуць Садовае кола — патрабаванне перамен 1

26 лютага ў Маскве грамадзяне ўтвораць жывое кола. Месцам акцыі выбрана Садовае кола — ланцуг бульвараў вакол гістарычнага цэнтра горада. Такім чынам людзі будуць пратэставаць супраць рэжыму Пуціна. Падлічана, што патрэбна мінімум 34 тысячы чалавека, каб кола самкнулася. У інтэрнэце створана старонка, на якой можна пазначыць, у якім месцы кола ты ўстанеш.

Паводле ацэнак Цэнтра Лявады, за Пуціна гатовы аддаць свае галасы 64% выбарцаў. Грамадзянская апазіцыя не мае кандыдата. На выбары ідуць толькі лаяльныя цяперашняй сістэме ўладзе ў Расіі апаненты, такія як Зюганаў, Жырыноўскі, Міронаў і Прохараў. Тым не менш, у апошнія месяцы ў Расіі абудзілася энэргія пратэстаў. Апазіцыя мае намер узмацніць ціск на ўлады і дабіцца адстаўкі Пуціна ў бліжэйшыя гады.

Мітынгі ў Маскве сталі магчымымі, дзякуючы адноснай дэмакратычнасці расійскага заканадаўства. Так, на жывое кола ў Маскве зусім не трэба прасіць дазволу, бо яно не будзе перашкаджаць руху транспарту. Тады як у Мінску забаронена праводзіць без дазволу нават пікеты, між тым дазволаў на пратэсты ўлады не даюць.

МБ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Белорус / Адказаць
25.02.2012 / 13:57
Скорее бы уже...скорее бы уже был разрушен Кремль - источник зла и причина конкретно происходящего мракобесия в моей стране.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру