25.02.2012 / 15:37

Кыргызстан патрабуе ад Беларусі выдаць Бакіева і яго брата 4

Пра гэта заявіў прэзідэнт Кыргызстана.

Кыргызстан просіць Беларусь выдаць кыргызскаму суду былога прэзідэнта Курманбека Бакіева і яго брата, што кіраваў расстрэлам дэманстрантаў падчас падзей красавіка 2010 года,
сказаў прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы".

"Мы просім выдаць не толькі былога прэзідэнта,

там ёсць яшчэ страшны чалавек — брат прэзідэнта, які кіраваў расстрэлам дэманстрантаў, прычым была дадзеная каманда страляць толькі ў галаву і ў грудзі", — сказаў Атамбаеў.

Атамбаеў не каментаваў падрабязна інфармацыю пра тое , што Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства, адзначыўшы, што "гэта права прэзідэнта Беларусі, каму даваць пашпарт".

Пасля ўцёкаў з Кыргызстана зрынуты Бакіеў жыў у Беларусі ў адной з урадавых рэзідэнцый. У пачатку лютага 2012 года СМІ паведамілі, што Бакіеў яшчэ ў 2010 годзе стаў грамадзянінам Беларусі. У беларускім МУС гэту інфармацыю не пацвердзілі і не абверглі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
zzz / Адказаць
25.02.2012 / 15:56
[дзякуй -- вэб-рэдактар]
0
керйро / Адказаць
25.02.2012 / 21:23
бакиев - КЭТ КУТАК ИЗ БЕЛАРУСИ. НЕ ЖДИ ПОКА Я ВОЗЬМУ ВИЛЫ.
0
змяінае гняздо / Адказаць
26.02.2012 / 12:15
Хапала смеласьці злачынныя загады аддаваць, а калі трэба аказваць за іх перад народам, дык у бульбу хавацца прыбег?!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру