25.02.2012 / 16:30

Масленіца на крайняй Поўначы (Беларусі) — Асвея 14

Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна.

Асвея — гарадскі пасёлак у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, налічвае крыху больш за тысячу жыхароў. Геаграфічна — гэта самы паўночны з буйных населеных пунктаў Беларусі. 15 кіламетраў на поўнач — і гэта ўжо тэрыторыя Расіі і Латвіі.

Сёлета свята Масленіцы ўпершыню прайшло ля берага Асвейскага возера, дарэчы, другога па велічыні пасля Нарачы.

Акрамя святочных бліноў і вогнішча, жыхары забаўляліся катаннем на конях па лёдзе возера.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Фота: Сяргей Гудзілін

0
Марыся / Адказаць
25.02.2012 / 17:44
Што сказаць? Крута! Вось чаму я віншавала НН з новым фотарэпарцёрам (Гудзіліным), таму што вось з'яўляюцца фотаздымкі з рэгіёнаў. Каб мы тут, седзячы ў Менску, ведалі, чым жывуць нашыя землякі. Самыя зрэдку выбіраемся ў вёскі ды малыя гарады. Лянкевіч таксама рабіў падобнае, за гэта і яму дзякуй. А Юля, за якую тут крычалі, ну па мітынгах бегае, дык гэта аднатыпна і ўжо нецікава. Я проста НН чытаю з 2006 года кожны дзень, таму бачу перамены.
0
Двор бенедыкцінак / Адказаць
25.02.2012 / 18:18
РЭП "круты", але пусты. Гэта добра бачна, за што, пэўна, таксама трэба казаць дзякуй аўтару здымкаў. Адно слова, якім абмяжуюся, -- незмястоўна па сутнасці свята. Скажу больш: паўночны скразняк, які прабірае. Да лепшага!
0
манька / Адказаць
25.02.2012 / 19:14
нешта мала усмешак на тварах людзей. Ды i самiх людцау штось малавата выйшла .Нешто нявесела брату беларусу .
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру