25.02.2012 / 17:15

Антыпуцінскае шэсце ў Пецярбургу сабрала 10 тысяч чалавек 5

На мітынг з Масквы прыехаў Навальны.

У цэнтры Санкт-Пецярбурга, на радзіме Пуціна, прайшло шэсце «За сумленныя выбары», якое завершылася мітынгам на Канюшаннай плошчы. Перад прысутнымі выступіў лідар пецярбургскага аддзялення партыі «Другая Расія» Андрэй Дзмітрыеў, пісьменнік Герман Садулаеў і журналіст Дзмітрый Губін.

У мітынгу ўзялі ўдзел грамадскі дзеяч Алексей Навальны, каардынатар «Левага фронту» Сяргей Удальцоў і лідар Аб’яднанага грамадзянскага фронту Гары Каспараў,
якія прыехалі з Масквы.

Мітынг прайшоў спакойна. Канфліктаў між удзельнікамі акцыі і паліцыянтамі не было.

Вынікам акцыі стала прыняцце рэзалюцыі, у якой

удзельнікі запатрабавалі правядзення сумленных, адкрытых і свабодных выбараў, змены ўлады і глыбокіх сацыяльных рэформаў.

Пецярбургскае шэсце стала працягам серыі мітынгаў «За сумленныя выбары», якія праходзяць па ўсёй Расіі.

У Маскве 26 лютага пройдзе акцыя «Вялікае белае кола», падчас якой актывісты плануюць замкнуць Садовае кальцо, узяўшыся за рукі.
Чарговая акцыя апазіцыі «За сумленныя выбары» адбудзецца ў Пецярбургу на наступны дзень пасля галасавання,
заявіў лідар піцерскага аддзялення руху «Другая Расія» Андрэй Дзмітрыеў. Ён паабяцаў, што апазіцыя выйдзе на Ісакіеўскую плошчу 5, 6 і 7 сакавіка. Ён дадаў, што гэтая акцыя пройдзе незалежна ад таго, будзе яна ўзгодненая ці не.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Антон Астаповіч / Адказаць
25.02.2012 / 17:46
І тут сой Дзмітрыеў.
0
chicout / Адказаць
25.02.2012 / 18:12
i што такое 10 тыс? а дзе аутазакi? дыктатура ж крывавая
0
Беларусь / Адказаць
25.02.2012 / 21:12
Путин - пошел по цехам ! :D
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру