Лічыцца, што трэба спачатку замірыцца з іншымі людзьмі, каб пасціцца з чыстым сумленнем.

Спрадвеку існавала правіла ў гэты дзень прасіць адзін у аднаго даравання, а ў адказ трэба было казаць «Бог даруе».
Такім чынам вернікі выказваюць спадзеў, што на нябёсах Гасподзь не палічыць за грэх тое, што чалавеку даравалі на грэшнай зямлі.

У гэты дзень у праваслаўных цэрквах людзям адпускаюць грахі, а вернікі павінны быць гатовымі да выканання правілаў даравання, адно з якіх кажа «не асуджай бліжняга свайго».

Даравальную нядзелю таксама называюць Сырапуснай, бо пасля гэтага свята ўжо нельга есць малочныя прадукты. Яшчэ гэты дзень называюць Успамінам пра выгнанне Адама. У часе набажэнстваў хрысціянам нагадваюць пра страту раю — дасканалага стану чалавека і Сусвету, які быў страчаны праз недавер і непаслушэнства людзей Богу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?