Найбольш небяспечныя нерэгуляваныя скрыжаванні Гомеля да 1 чэрвеня абсталююць святлафорамі.

Усяго, у адпаведнасці з праграмай па арганізацыі бяспекі дарожнага руху, зацверджанай гарвыканкамам, плануецца ўстанавіць восем святлафораў, у тым ліку на скрыжаванні вуліц Ільіча і Міжнароднай, побач з якім знаходзяцца тры дзіцячыя ўстановы.

За тэрміновую ўстаноўку святлафора ў гэтым месцы змагаліся актывісты грамадзянскай кампаніі «Наш дом», якія сабралі яшчэ ў жніўні 2011 года 100 подпісаў жыхароў мікрараёна.
Як паведаміў актывіст кампаніі «Наш дом» Андрэй Аксёнаў, калектыўная скарга з просьбай накіраваць дэпутацкі запыт у ДАІ была адпраўленая дэпутату гарсавета Мікалаю Грыцэнку.

Пытанне было ўзятае на кантроль Гомельскім гарсаветам. ДАІ вынесла заключэнне, што скрыжаванне падлягае абсталяванню святлафорам. Гарадскім упраўленнем ЖКГ у кастрычніку была распрацаваная праектна-каштарысная дакументацыя. Устаноўка новага святлафора ад «Нашага дома» будзе фінансавацца Гомельскай гарадской ЖКГ. Нагадаем, таксама ў Гомелі з мэтай выканання праграмы па арганізацыі бяспекі дарожнага руху настаўнікаў абавязалі дзяжурыць у цёмны час сутак на нерэгуляваных пешаходных пераходах, каб пераводзіць дзяцей цераз дарогу і папярэджваць іх пра небяспеку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?