У Беларусі 541 снегаўборачная машына расчышчала вуліцы ў ноч з 26 на 27 лютага, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Для расчысткі вуліц ад снегу было прыцягнута 184 пескараскідальнікі, 541 снегаўборачная машына, 116 пагрузчыкаў снегу і 95 трактароў і самазвалаў.

Удзень 26 лютага было задзейнічана 133 пескараскідальнікі, 504 снегаўборачныя машыны, 112 пагрузчыкаў і 109 самазвалаў і трактароў для вывазу снегу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?