Выпадак здарыўся ў Слуцкім раёне, у вёсцы Заполле ўдзень. Малады хлопец, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, скраў 2 пляшкі піва і уцёк.

Міліцыя сумесна з дружыннікамі затрымала злодзея, якім аказаўся 25-гадовы беспрацоўны вясковы жыхар. Заведзена крымінальная справа.

А ў той жа дзень, але ўжо ў Маладзечанскім раёне адбыўся куды больш маштабны крадзеж.
З крамы «Прамтавары», што ў вёсцы Краснае, скралі пыласос коштам 659 739 рублёў. Па гарачых слядах затрымалі 32-гадовага беспрацоўнага з суседняй бадановіцкай Ракуцёўшчыны, які ўжо раней быў судзімы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?