27.02.2012 / 15:10

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 лютага склала 9 млн. 463 тыс. чалавек 2

Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

У параўнанні з 1 студзеня 2012 года жыхароў краіны стала менш на 2,2 тыс. чалавек.

Колькасць жыхароў за месяц павялічылася толькі ў Мінску — з 1 млн. 885,1 тыс. чалавек на 1 студзеня 2012 года да 1 млн. 885,8 тыс. на 1 лютага бягучага года. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў за студзень зменшылася. У выніку на 1 лютага бягучага года ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн. 429,2 тыс. чалавек, у Мінскай — 1 млн. 402,9 тыс., у Брэсцкай — 1 млн. 391,1 тыс., у Віцебскай — 1 млн. 213,4 тыс., у Магілёўскай — 1 млн. 79,6 тыс., у Гродзенскай — 1 млн. 61 тыс. чалавек.

У Беларусі захоўваецца дадатны міграцыйны прырост — ён склаў за студзень бягучага года 476 чалавек (у студзені ў Беларусь прыбыла 1 тыс. 311 чалавек, выбыла 835).

Паводле аператыўных даных, у Беларусі ў студзені бягучага года нарадзілася 8 тыс. 739 дзяцей — на 353 малышы больш у параўнанні са студзенем 2011 года. Агульны каэфіцыент нараджальнасці за студзень у цэлым па рэспубліцы склаў 10,9 на 1000 жыхароў (у студзені 2011-га — 10,1 праміле). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык быў у Мінскай (11,8) і Брэсцкай (11,5) абласцях, а самы нізкі — у Віцебскай вобласці (9,6).

У Беларусі за студзень памерлі 11 тыс. 365 чалавек — на 409 менш у параўнанні са студзенем 2011-га. Агульны каэфіцыент смяротнасці ў студзені складаў 14,1 на 1000 насельніцтва (у студзені мінулага года ён быў 14,6 праміле). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык зафіксаваны ў Віцебскай (16,9) і Мінскай (15,9) абласцях, самы нізкі — у Мінску (9,7 праміле).

0
Матэматык / Адказаць
27.02.2012 / 16:31
Ці даложаць Рыгоравічу, што ў краіне так шмат народу жыве? Ён жа, пэўна, і ня ведае. Лічыце самі: апошнія 10 гадоў ён кажа, што падчас вайны загінуў кожны трэці, і што загінула тры мільёны чалавек. Зразумела, што загінула менш, але тут важны ход яго арытметычнай думкі. Далей нескладана: 3 х 3 = 9 (мільёнаў чалавек перадваеннага насельніцтва). А нядаўна Рыгоравіч заходнікаў упікнуў - маўляў, мы ж яшчэ даваеннае насельніцтва не аднавілі, а вы нас нахіліць хаціце! Адно з двух: ці то Рыгоравіч ня ведае, што ў краіне досыць даўно жыве больш за 9 мільёнаў чалавек, ці то ён слабаваты ў арытметыцы. А вы як думаеце?
0
szczyrabielarus / Адказаць
21.03.2012 / 02:09
A pa perapisu 1993 na Bielarusi zhylo bolsh za 10,3 miljonau. Za 4 gady vajnu na Bielarusi zaginula blizu 2 miljonau, dyk to zh byla vajna. A za mirnyja gady Lukaszenki znik amal miljon. Pry tym, szto na Bielarusi ne tak uzho i vyraznyja migracyjnyja pracesy, bielarusy ne z'jazdzhajuc sotnjami tysjacz u Europu jak armiane. Educ u Raseju na zarobki, ale zastajuczysja zhyc na Bielarusi. To bok za gady Lukaszenki zmjanszenne naselnictva zvjazana z jago VYMIRANNEM. I prytym velmi imklivym. U jakoj kraine svetu jaszcze josc takoe? Navat u Afganistane ci Konga, dze idze permanentnaja vajna, takoga admounaga balansu njama. Vysnova prosicca sama saboj - Lukaszenka i jagonyja maskouskija gaspadary pravodziac palityku zakamufliavanaga, ale dobra pradumanaga i planamernaga genacydu bielarusau.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру