«
Паводле слоў спецыяліста, тэмпературны фон у сакавіку будзе знаходзіцца «блізу кліматычнай нормы — мінус 3 — плюс 1°С, колькасць ападкаў таксама мяркуецца ў межах сярэдніх значэнняў».
«Прынамсі ў першай палове сакавіка хуткай і бурнай вясны не будзе. Чакаецца няўстойлівы характар надвор’я, ноччу ў большасці раёнаў Беларусі — слабаадмоўныя тэмпературы, пры паступленні больш халоднага паветра тэмпература будзе ноччу апускацца па поўначы да мінус 10–13°С, днём у асноўным слабастаноўчая тэмпература паветра», — сказаў Рабаў.
Паводле яго слоў, на гэтым тыдні чакаецца «часткова зімовае, часткова веснавое надвор’е».