Сёння перад пачаткам сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС Высокі прадстаўнік Кэтрын Эштан адказала на пытанні журналістаў пра парадак дня сустрэчы.
У адказ на пытанне пра стаўленне ЕС да сітуацыі ў Беларусі Высокі прадстаўнік заўважыла:

«Зноў жа, сітуацыя ў Беларусі выклікае велізарную заклапочанасць, калі мы ўзгадаем пра тое, што адбываецца там з людзьмі, з тымі, хто ў зняволенні. Я вельмі шкадую, што Беларусь адмаўляецца ад патэнцыяльна моцных і важных сувязяў з Еўрапейскім Саюзам — і палітычных, і эканамічных.

Мы па-ранейшаму выказваем вельмі моцную пазіцыю і па-ранейшаму абвяшчаем, што лічым цяперашнюю сітуацыю непрымальнай, і сёння ў нас будзе яшчэ адна магчымасць абмеркаваць, што нам належыць прадпрымаць у гэтай сувязі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?