Актывісты «Zмены» (моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!») каля 14:00 арганізавалі чарговы «плюшавы пікет» гэтым разам ля будынка Заслаўскага гарвыканкама.

Цацачныя медзведзянятка, зайчаня, качаня і дзве пластыкавыя лялькі «патрабавалі» вызваліць затрыманых раней «плюшавых паплечнікаў па барацьбе», а таксама Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава, якія адбываюць 10-сутачны адміністрацыйны арышт за арганізацыю першага «плюшавага пікету» — каля Мінскага гарвыканкама 10 лютага.

Другая такая акцыя прайшла 23 лютага ў мінскім скверы каля Дома-музея першага з’езда РСДРП, недалёка ад плошчы Перамогі. І вось — «цацачныя» пратэсты перакінуліся ў рэгіёны.

Акцыя ў Заслаўі працягвалася каля 15 хвілін. Затым «плюшавыя пратэстанты» былі дастаўленыя ў гарвыканкам пільнай аховай гэтай установы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?