У лютым гульня ў форварда хакейнай зборнай Беларусі Андрэя Касціцына канчаткова разладзілася, што прывяло да абмену беларуса ў «Нэшвіл».

Хоць двума днямі раней паведамлялася аб тым, што Касціцын застанецца ў «Манрэалі». Такім чынам, Андрэй зноў будзе гуляць у адным клубе са сваім братам Сяргеем. За старэйшага з братоў «Манрэаль» атрымаў другі раўнд драфта 2013 года. У гэтым сезоне Андрэй Касціцын правёў 53 гульні за «Манрэаль» і набраў 24 (12 +12) ачкі.

Андрэй Касціцын правёў 7 сезонаў у НХЛ («Манрэаль»). За гэты час ён згуляў у 379 матчах і запісаў на свой рахунак 210 (99+111) ачкоў. Улетку форвард стане неабмежавана вольным агентам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?