Расія выказвае шкадаванне ў сувязі з пашырэннем Еўрасаюзам санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў,
заявіў журналістам 27 лютага ў Маскве кіраўнік камітэта Дзярждумы па справах СНД, намеснік кіраўніка дэлегацыі РФ у ПАСЕ Леанід Слуцкі.
«Расія не стамляецца паўтараць: гэта дэструктыўны падыход», — цытуе Слуцкага РІА Новости.

Нагадаем, 27 лютага ў Бруселі на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ЕС прынята рашэнне ўключыць яшчэ 21 беларускага чыноўніка ў спіс асоб, у дачыненні да якіх дзейнічаюць візавыя і фінансавыя санкцыі Еўрасаюза.

Паводле слоў Слуцкага, рэжым санкцый толькі ўзмацняе ізаляцыю Беларусі, што не спрыяе прасоўванню дэмакратычных каштоўнасцяў.

«Такім чынам, Беларусь, якая з’яўляецца для Расіі брацкай дзяржавай, застаецца краінай-ізгоем на еўрапейскім кантыненце. Гэта дзіка ў рэаліях 21-га стагоддзя», — падкрэсліў кіраўнік камітэта.

Дэпутат заклікаў да аднаўлення дыялогу і адмовы ад мовы ўльтыматумаў у дачыненні да Мінска. «Найлепшым сродкам для гэтага стане аднаўленне гасцявога статусу для Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?