Круізны лайнер «Коста Алегра», які належыць той жа італьянскай кампаніі, што і патанулая нядаўна «Коста Канкордыя», лёг у дрэйф у Індыйскім акіяне ўза 200 км ад Сейшэльскіх выспаў, паведамляе ў панядзелак інтэрнэт-сайт брытанскай газеты «Гардыян».

Паводле яе звестак, гэта адбылося пасля пажару ў машынным аддзяленні.

Зараз да лайнера накіроўваюцца выратавальныя караблі. Прадстаўнікі кампаніі-уладальніка «Коста Круізэз» паведамляюць, што тысячы пасажыраў на борце нічога не пагражае.

Васьміпалубны лайнер «Коста Алегра» даўжынёй 188 м і водазмяшчэннем 28 596 тон быў пабудаваны ў Генуі ў 1992 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?