Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 29 лютага, у Беларусі чакаецца пераважна воблачна. Ноччу на большай частцы тэрыторыі працяглы снег, месцамі моцны снег; днём часам невялікі снег. У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях ападкі (мокры снег, дождж), ноччу і раніцай у асобных раёнах галалёд. Месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-заходні 5–10 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 1–7°С, па паўднёвым усходзе да 10°С марозу, днём мінус 2 — плюс 3°С, па паўднёвым захадзе да 6°С вышэй за нуль.

У Мінску 29 лютага воблачна. Ноччу працяглы снег, днём часам невялікі снег, мокры снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–5°С, днём 0 — плюс 2°С.

1 сакавіка сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі кароткачасовы снег, днём па захадзе ападкі (мокры снег, дождж), галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны з пераходам на паўднёвы 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1–8°С,

па паўночным усходзе пры праясненнях да 10–15°С марозу; днём мінус 2 — плюс 5°С, па Брэсцкай вобласці да 7°С вышэй за нуль.

2 сакавіка чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 3°С, па ўсходзе 5–10°С ніжэй за нуль, днём мінус 1 — плюс 6°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?