«Сёння ў Беларусі 29 лядовых арэн.

І я не згодны з фармулёўкай „навошта нам столькі“. У Канадзе гэтых арэн тысячы і ніхто не ставіць такіх пытанняў. Навошта ў Бразіліі дзясяткі тысяч футбольных палёў?
Навошта ўсё гэта? Мы распрацавалі праграму развіцця хакея ў краіне. Мы разумеем, што ў сучасных умовах, нават ва ўмовах нашай кліматычнай зоны, сапраўдная зіма сёння месяц-два. Калі мы пяройдзем на адкрытыя пляцоўкі, нам папросту прыйдзецца забыцца пра якое-небудзь развіццё хакея ў Беларусі. Хоць я ў свой час гуляў на адкрытых пляцоўках, іх тады былі сотні. Сёння такіх „каробак“ стала менш. Але лядовы палац — гэта так жа, як тэатр, як клуб, як бібліятэка. Ён становіцца цэнтрам у раёне, куды людзі ідуць на матчы, на канцэрты, бо гэтыя будынкі выкарыстоўваюцца не толькі для хакейных матчаў. Але галоўным чынам, гэта месца для заняткаў хакеем, дзетак перш за ўсё.

Бо паглядзіце, у той жа Бярозе. Дзеці з навакольных вёсак прыязджаюць займацца туды хакеем, камплектуюцца групы, дзеці трэніруюцца. Вось для чаго гэтыя палацы ствараюцца.

Так, вядома, існуюць праблемы. Энерганосьбіты для нас — гэта нятаннае задавальненне, і аплата камунальных паслуг часам з’ядае больш за трэць усяго бюджэту,
але гаворка ідзе пра тое, каб і мясцовыя ўлады дапамагалі ўтрымліваць гэтыя палацы, пастаўлена задача перад хакейнымі клубамі зарабляць грошы. Гэта складаныя пытанні, але такая задача стаіць».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?